Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У бібліятэках УК “ЦБС г. Бабруйска” у рамках гарадской акцыі “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску” праходзілі разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. Гучала беларуская мова, беларускія вершы і песні. Бібліятэкары, пераапранутыя ў беларускае нацыянальнае адзенне, віталі і абслугоўвалі на беларускай мове, што выклікала здзіўленне амаль усіх бібліятэчных наведвальнікаў, аднак многія змаглі “пераключыцца” на родную мову і падтрымаць гутарку.

У ЦГБ імя М.Горкага было па-асабліваму прыгожа і радасна. Кожны чытач мог азнаёміцца з кніжнымі выставамі беларускамоўных выданняў, а пасля гэтага – выцягнуць з кошыку пажаданне на роднай мове.

У ГБ імя Б.М. Мікуліча ветэраны,  члены клуба “Встречи для души”,  спяваліся за кубкам гарбаты беларускія песні: “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Ой, у садочку цвіла лілея”, “Купалінка”, “Ой, сівы конь бяжыць”, затым адказвалі  на жартоўныя і сур’ёзныя пытанні.

У ГБ №7 імя А.А.Шагенцукава адбылося мерапрыемства “Родная мова – мой выток, мая аснова”. Вучні і госці акунуліся ў падарожжа па неабсяжных прасторах мовы з яе вытокаў, з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай народнасці і мовы. Гутарка ішла пра тое, што беларуская мова –гэта мова беларускага народа, найкаштоўнейшы скарб яго, які непадзельна звязаны з духоўнай сутнасцю беларусаў.

У ГБ №8 імя Е. Полацкай культурная акцыя “Жывыя вытокі”. Для наведвальнікаў бібліятэкі былі падрыхтаваны ў падарунак незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі. Бібліятэкары, на створанай кніжнай выставе “Фарбы роднай мовы” знаёмілі чытачоў з найцікавейшымі творамі беларускай літаратуры.

У ГБ №16 усіх наведвальнікаў сустракала Гаспадыня свята і запрашала на святочнае мерапрыемства “Скарбы матчынай мовы багатай і слаўнай”. Прысутныя даведаліся аб гісторыі і сучасным стане роднай мовы, аб яе багацці і харастве. З задавальненнем вучні 9 “Д” класа ДУА “СШ № 28 г. Бабруйска” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Ведай мову сваю, беларус”, дэгустацыйным конкурсе “Пазнай беларускую страву”, віктарыне “Самы ўважлівы слухач”, конкурсе на лепшага чытальніка.

У ЦДБ імя А.П.Гайдара быў праведзены літаратурны час “Багата, родная ты мова…”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 “А” класа ДУА “СШ № 2 г. Бабруйска”, якія пазнаёміліся з гісторыяй беларускага пісьменства, прынялі ўдзел у конкурсах “Зрабі пераклад”, “Выправі памылку”, “Складзі прыказку” і інш. А таксама паглядзелі казку “Зайкава хатка” з удзелам лялечнага тэатра “Петрушка”.

У ДБ № 5 прайшоў інфармацыйны час “Кроплі звонкія роднага  слова”. Вучні  4 “Г” класа  ДУА “СШ № 20 г. Бабруйска” з дапамогай слайд- прэзентацыі “Моўны  скарб  роднай зямлі” далучыліся да вытокаў узнікнення мовы, адчулі яе каларыт праз удзел у віктарыне  “Размаўляем па-беларуску”, спазналі прыгажосць  беларускага слова, пазнаёміўшыся з часцінкай вуснай народнай творчасці – казкамі, атрымалі асалоду, слухаючы вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных роднай мове,  ў літаратурнай хвілінцы “Незабыўныя радкі”.

Кожнага чытача ДБ №6 імя М. Астроўскага сустракала бібліятэкар з прывітальнымі словамі, запрашала размаўляць па-беларуску і прапаноўвала рэкламныя лісткі з творамі сучасных беларускіх паэтаў. Кожны наведвальнік меў магчымасць атрымаць салодкі пачастунак, адказаўшы на пытанні “Моўнай скарбонкі”. У бібліятэцы былі арганізаваны шэраг выстаў: “Зрабі ласку – пачытай беларускую казку”, “Роднай мовы гук чароўны”, “Жыве ў фальклоры народа душа”, якія запрашалі пазнаёміцца з беларускімі казкамі, загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі, а таксама з кнігамі сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным, той, хто наведаў нас сёння, не толькі атрымаў беларускую кнігу, але і зарад добрага настрою,  з’явілася цвёрдае перакананне, што родная мова абавязкова будзе жыць і будзе моднай у беларусаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake