Масленіца ідзе, бліны ды мёд нясе

У чацвёрты дзень Масленічнага тыдня, які носіць назву “Разгуляй”, у дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага адбылося сапраўднае свята. На час беларускай культуры “Масленіца ідзе, бліны ды мёд нясе” завіталі вучні 5 “В” класа ДУА “СШ №9 г. Бабруйска”. У святочна ўпрыгожанай зале яны акунуліся ў атмасферу сапраўдных масленічных гулянняў. Школьнікі даведаліся аб гісторыі свята, яго каранях, аб тым, што кожны дзень масленічнага тыдня меў пэўную назву і быў адзначаны рознымі дзеяннямі. Лічылася, каб быць шчаслівым, у гэтыя дні трэба было з’есці  як мага больш бліноў. Таму вучні прыгатавалі шмат розных бліноў, якімі з задавальненнем і пачаставаліся. Вельмі хочацца, каб мы не забывалі аб нашых каранях і лепшых традыцыях беларускага народу.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля