«

»

Фев 23 2017

Чытаем класікаў разам

У рамках работы Гарадскога інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра ў гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшла акцыя “Чытаем класікаў разам”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння  Я.Купалы і Я.Коласа і Міжнароднаму дню роднай мовы. У музейнай гасцёўні кожны з удзельнікаў свята меў магчымасць з дапамогай паэзіі дакрануцца да прыгажосці роднага слова. З вуснаў акцёраў УК “Магілёўскі тэатр драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча” Аллы Грахавай і Аляксандра Ціханава актуальна і надзённа прагучаў верш-інсцэніроўка Я.Купалы “Маці і сын”. Прыемна ўразілі  выразным чытаннем і падрыхтаваннасцю вершаў вучаніцы ДУА “СШ №32 г.Бабруйска” пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Пахомавай Таццяны Іванаўны. Не засталіся па-за межамі мерапрыемства і органы кіраўніцтва города. Цудоўнае веданне роднай мовы і выразнае чытанне вершаў Я.Купалы і Я.Коласа прадэманстравалі  кіраўнік   аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Першамайскага раёна Таццяна Міхайлаўна Гарбачова і землеўпарадкавальнай службы Бабруйскага гарвыканкама Сысой Вячаслаў Віктаравіч. Скончылася мерапрыемства словамі вядучай з пажаданнем  часцей выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці, ганарыцца гісторыяй і культурай роднага краю, як гэта рабілі “неўміручыя” Колас і Купала.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля