«

»

Фев 28 2017

Гісторыя літар

27 лютага ў ГБ № 8 імя Е. Полацкай адбыўся другі занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя” пад назвай “Гісторыя літар”. Вучні 2 “Б” класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” даведаліся пра пісьмо першабытных людзей – “піктаграфію”, першы фінікійскі алфавіт, стваральнікаў славянскага алфавіту братоў Кірыла і Мяфодзія, а таксама пра адметнасці беларускага алфавіта. Дзеці паслухалі цікавую казку Р.Кіплінга “Як быў напісаны першы ліст”.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі вучням творчыя заданні і гульні. Дзеці складвалі сказы па малюнках, пагулялі ў віктарыну “Згубленыя літары”, а напрыканцы мерапрыемства склалі словы, выкарыстоўваючы літары старажытнага фінікійскага алфавіту.

1 комментарий

  1. Evfrosinia

    Праект вельмі добры. Абавазкова наведайце.

    Рейтинг: 1

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля