Падарожжа па краіне беларусаў

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага, у рамках цыкла літаратурных вандровак з Васям Вясёлкіным, адбылося “Падарожжа па краіне беларусаў”. Вучні 3 “Б” класа ДУА “СШ №9 г.Бабруйска” падарожнічалі па нашай роднай, сінявокай Беларусі. Дзеці пазнаёміліся з рубрыкай часопіса “Вясёлка” − “Наша спадчына”, якая распавядае аб нацыянальных парках, архітэктурных і культурных помніках Беларусі. Паглядзеўшы мультфільм “Дзед” вучні зразумелі, што трэба паважаць старэйшых, а таксама захоўваць нашу спадчыну. А каб лепей пазнаёміцца з укладам жыцця нашых продкаў яны адправіліся ў куток “Сялянская хата”, што працуе ў бібліятэцы. Тут іх сустрэлі бабка Параска і дзед Аўласка. Яны паведалі вучням аб сваім жыцці, прыладах працы і побыту, а потым пачаставалі гасцей салодкімі пачастункамі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля