Слова кніжцы беларускай

Свята “Слова кніжцы беларускай”, на якое былі запрошаны вучні 2 “Б” класа ДУА “СШ №9 г. Бабруйска”, распачало тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага. На працягу ўсяго тыдня дзеці кожны дзень будуць сустракацца з любімымі пісьменнікамі, казачнымі героямі, удзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Галоўная мэта кожнага мерапрыемства – папулярызацыя кнігі. Наша родная краіна Беларусь, і ўсе мы павінны размаўляць на роднай мове, ведаць класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў, і веды гэтыя трэба атрымліваць з маленства. Менавіта гэтаму і спрыяла свята. Каб зацікавіць дзяцей бібліятэкары пастараліся зрабіць свята запамінальным, радасным, поўным сюрпрызаў. Прысутнічыя пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія прынёс Дзед Усявед, пагулялі ў гульні з Васям Вясёлкіным, паслухалі гумарэскі і адказалі на загадкі.
Усё гэта зроблена для таго, каб далучыць юных чытачоў да чароўнага свету кнігі. Дзеці з задавальненнем узялі дамоў беларускія кнігі і часопіс “Вясёлка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля