Падарожжа ў краіну беларускіх казак

Беларускія казкі з’яўляюцца сапраўднай скарбніцай багатай гісторыі нашага выдатнага і добрага народа. Усе казкі, легенды і быліны можна чытаць бясконца, яны ніколі не надакучаюць і дзеці з кожным разам адкрываюць для сябе ўсё новыя і новыя гарозонты.  У рамках дэкады дзіцячай кнігі ў ЦДБ імя А.П. Гайдара  была праведзена гульня-віктарына “Падарожжа ў краіну беларускіх казак”  з удзелам  лялечнага  тэатра  “Петрушка”.  У гульне ўдзельнічалі вучні  1–4-х класаў ДУА “СШ №26 г. Бабруйска”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жанрамі і відамі беларускіх казак, адказвалі на складаныя пытанні віктарыны “Давай-ка адгадай-ка”, паглядзелі тэатралізаваныя пастаноўкі  лялечнага театра па казках “Лёгкі хлеб” і “Як Сцёпка з панам гаварыў”. Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма па матывах беларускай народнай казкі “Піліпка-сынок”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake