Па старонках рукапісных фаліянтаў

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай адбыўся чацвёрты занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”. Тэмай чарговага занятку стала рукапісная кніга – “Па старонках рукапісных фаліянтаў”. Вучні 2 “В” класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” пазнаёміліся з гісторыяй рукапіснай кнігі: як і з якіх матэрыялаў яна рабілася, як афармлялася, хто і дзе займаўся перапіскай кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі палісталі факсімільныя выданні беларускіх рукапісных кніжных помнікаў – Тураўскага і Слуцкага Евангелля. У другой частцы мерапрыемства дзеці паспрабавалі прачытаць тэксты факсімільных выданняў і самі пабывалі ў ролі афарміцеляў, размаляваўшы буквіцы “старажытных” кніг.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля