“Вяселка” – часопіс маленькіх беларусаў

“Вясёлка” – гэта не толькі казкі, апавяданні, загадкі, вершы. Гэта яшчэ і выдатныя ілюстрацыі. Хто бы змог падумаць, што ў такога юнага і гарэзлівага выдання такі значны юбілей – 60 гадоў. У гарадской бібліятэцы №16 для вучняў 1 “А” класа ДУА “СШ №28 г. Бабруйска” адбылася святочная прэс-гульня “Вяселка” – часопіс маленькіх беларусаў. Дзяцей пазнаёмілі з заснавальнікам часопіса Васілём Віткам і яго паслядоўнікамі – рэдактарамі Еўдакіяй Лось, Анатолем Грачанікавым. Больш падрабязна  распавялі аб жыцці і творчасці  галоўнага рэдактара Уладзіміра Ліпскага, які ўзначальвае часопіс з 1978 года. Дзеці ўспомнілі цікавыя рубрыкі часопіса “Чароўны куфэрак”, “Крышку пра кніжку”, “Жывая класіка”. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала дзецям чытаць “Вясёлку”, каб ведаць слаўную гісторыю краіны, родную мову і знаёміцца з цікавымі творамі беларускіх аўтараў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля