Памятныя мясціны роднага горада

У рамках гісторыка-краязнаўчага гуртка  “Я — бабруйчанін” у ЦДБ імя А.П. Гайдара было праведзена краязнаўчае падарожжа “Памятныя мясціны роднага горада”.  Для вучняў 6 “Б” класа ДУА “СШ №2г. Бабруйска” было прапанавана з дапамогай прэзентацыйных матэрыялаў і старых фотаздымкаў апынуцца на вуліцах Бабруйска і ўбачыць, якімі былі вуліцы горада больш за 100 год таму, пазнаёміцца з гісторыяй асобных будынкаў, параўнаць іх мінулы і бягучы выгляд, зрабіць прагнозы на будучыню нашага горада. Сацыялка, цэнтральныя вуліцы, плошчы горада і непаўторная Бабруйская крэпасць – гэта той падмурак, на якім будзе будавацца горад будучага.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля