Забытая даўніна

У гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай у межах клуба “Беларускія традыцыі” і Рэспубліканскай акцыі “Бабруйск — культурная сталіца Беларусі” для вучняў 5 “Б” класа ДУА “СШ №26 г. Бабруйска” адбылося мерапрыемства пад назвай “Забытая даўніна: традыцыі, рамёствы, майстры”.

Валошка Максім Вітальевіч, метадыст ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска”, пазнаёміў прысутных з працай  аддзела “Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”. Асаблівую ўвагу звярнуў на  майстроў і іх арыгінальную і непаўторную творчасць.

Майстар выбіванкі, член беларускага саюза майстроў народнай творчасці, Кавалёва Наталля Філіпаўна прадставіла адметную тэхніку “выбівання” малюнка на паперы з дапамогай спецыяльных інструментаў і правяла майстар-клас для ўдзельнікаў мерапрыемства.

З дапамогай кніжнай выставы “Прадметная творчасць” дзеці ўзгадалі старажытныя віды мастацкай творчасці, традыцыі і  рамёствы беларусаў, якія цесна звязаны з нашай матэрыяльнай і духоўнай культурай.

Автор публикации

не в сети 12 часов

bibl5market

Комментарии: 4Публикации: 3415Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake