Творчая сустрэча з паэтэсай Тамарай Кавальчук

У ЦГБ імя М. Горкага ў рамках літаратурнай гасцёўні «Бобруйский почерк» адбылася  творчая сустрэча з паэтэсай Тамарай Кавальчук, якая жыве ў Асіповічах. У чытальнай зале ў гэты дзень панавала ўрачыстая атмасфера, таму што адзначаўся “дзень нараджэння” новай кнігі “Мой казачны край” Тамары Кавальчук. Госці з суседняга горада прывезлі ў “культурную сталіцу” сваю канцэртную праграму з вершамі і песнямі на словы Тамары Васільеўны. Дарэчы, сярод выканаўцаў песень былі прадстаўнікі розных гарадоў: Ірына Казлова з Бабруйска, Святлана Пінчук з Светлагорска, Іна Яшынская – настаўніца Асіповічскай музычнай школы. Шмат цёплых слоў было сказана пра творчасць аўтара, а самае галоўнае, гучалі прыгожыя вершы на беларускай мове. Прадстаўнікі выдавецтва “Коларград”, дзе была выдадзена кніга, Ала Ермак і Мікалай Герасімаў прачыталі “Дыялог кахання”, бабруйчанка Раіса Багук вельмі арганічна прадэкламавала вершы пра беларускую вёску, настаўніца-дэфектолаг ДУА “СШ №4 г. Асіповічы” Надзея Скрыпка разам з дачкой агучылі шэраг вершаў з кнігі “Мой казачны край”. Напрыканцы, Тамара Васільеўна прачытала свой любімы твор “Палеская балада” і атрымала шмат прыгожых кветак.

Члены літаратурнай гасцёўні “Бобруйский почерк” выказваюць словы падзякі нашым суседзям за прыгожае мерапрыемства.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля