Пад стрэхамі прашчураў

З вялікім задавальненнем і цікаўнасцю дзеці са школьнага лагеру “Крыніца” ДУА “ЦДА дзяцей і моладзі “Росквіт” наведалі куток “Сялянская хата”, што знаходзіцца ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага. Іх увазе была прадстаўлена экскурсія ў мінулае “Пад стрэхамі прашчураў”, дзе дзеці пазнаеміліся з побытам, традыцыямі і абрадамі нашых продкаў, даведаліся шлях хлеба ад зярна да каравая. Вельмі спадабалася прысутнічым ільняное белае адзенне, якое спадарожнічала беларусу ад нараджэння да смерці, і нават  сама назва – Беларусь, паходзіць ад таго, што любімым колерам нашых продкаў быў белы. Дзеці не толькі змаглі даведацца з чаго і як выраблялі адзенне, але і прымераць яго.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля