Нам словы Купалы з маленства знаёмы

135-гадовы юбілей нацыянальных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і за яе межамі. Літаратурна-мастацкая спадчына беларускіх песняроў – велікае нацыянальнае багацце. Сёння творы Купалы і Коласа, як і ў папярэднія дзесяцігоддзі, шырока вядомы чытачам. Яны прыцягваюць чытацкую ўвагу глыбінёй думкі, праўдзівым адлюстраваннем жыцця, шчырым праяўленнем любві да чалавека, роднай старонкі, Бацькаўшчыны.

Кожны год адбываюцца Купалаўскія чытанні, якія прысвечаны   Янку Купалу – беларускаму песняру, паэту,  драматургу, які пакінуў багатую і бясцэнную спадчыну. Гэтую важную падзею не змаглі абыйсці і супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя. М.Астроўскага. Менавіта 6 і 7 ліпеня ў сценах бібліятэкі адбылася літаратурна-паэтычная акцыя “Нам словы Купалы з маленства знаёмы”. Увазе чытачоў была прадстаўлена бібліятэчная выстава “Сцяжынкамі Янкі Купалы”, на якой прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы. Маленькія чытачы  таксама змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны, таму як супрацоўнікі бібліятэкі чыталі ім вершы Янкі Купалы ўслых, абмяркоўвалі іх. Вельмі прыемна было адчуваць, што дарослыя і дзеці шануюць беларускую мову, яна натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.

У дзень нараджэння Народнага паэта Янкі Купалы гарадская бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай сустракала сваіх чытачоў святочным настроем: у бібліятэцы гучалі песні і вершы паэта ў выкананні беларускіх артыстаў, а таксама творы іншых беларускіх аўтараў, прысвечаныя народнаму песняру.

На працягу дня ў рамках Тыдня купалаўскіх чытанняў “Душой і сэрцам служыў Беларусі” каля выстаўкі-постэр “Купала і Колас, вы нас гадавалі” праводзіліся невялікія агляды жыцця і творчасці Янкі Купалы, звярталася ўвага чытачоў на лепшыя ўзоры паэзіі. Цікавасць праяўлялі карыстальнікі бібіліятэкі да драматургічных твораў: асаблівы інтарэс вызвалі сучасныя сцэнічныя ўвасабленні ў Купалаўскім тэатры п’ес “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і “Тутэйшыя”, зробленыя мастацкім кіраўніком тэатра   М. Пінігіным.

У гэты дзень чытачы даведаліся, як нашы сучаснікі ў розных краінах свету ўшаноўваюць памяць Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля