Вялікае сэрца вялікага паэта

9 ліпеня ў ЦГБ імя М. Горкага ў рамках літаратурнай гасцёўні “Бобруйский почерк” праведзены літаратурны партрэт “Вялікае сэрца вялікага паэта”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы, паэты ўзгадалі біяграфію юбіляра, Вера Бенедзіктава і Іна Шчаглова прачыталі свае вершы-прысвячэнні. Гучалі прыгожыя купалаўскія вершы і песні на словы Янкі Купалы, якія не могуць не крануць сэрца кожнага беларуса: “Мая малітва”, “Явар і каліна” і іншыя. Дарэчы, Янка Купала працаваў некаторы час бібліятэкарам у Вільні і меў багатую ўласную бібліятэку. Янка Купала нарадзіўся 7 ліпеня, на Купалле, калі прадстаўнікі славянскіх народаў выходзяць шукаць таямнічую папараць-кветку. Іна Мікалаеўна Шчаглова прысвяціла юбіляру наступныя радкі:

Вершаў табе прысвяцілі багата,

Вобраз твой светлы стаіць уваччу.

Да віншаванняў гэтаму святу

Сціплы мой верш далучыць я хачу.

Быў гусляром ты праўдзівым і смелым,

Клікаў народ свой прачнуцца ад сноў,

Каб Беларусь ажыла, расквітнела,

Папараць-кветку шукаў і знайшоў.

Вогнішчам смелая сэрца палала,

Любы пясняр беларускай зямлі.

Песні і вершы Янкі Купалы

Папараць-кветкай даўно зацвілі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля