Мульты-пульты – цудоўная краіна

Лета – гэта час адпачынку і вясёлых адкрыцяў. А які беларускі часопіс падорыць дзецям новыя веды і добры настрой?  Зразумела, часопіс “Вясёлка”, які змяшчае на сваіх старонках не толькі казкі, апавяданні, загадкі, вершы, але і цікавыя веды. Напрыклад аб тым, як ствараюцца мультфільмы, якія так любяць маленькія дзеці. Менавіта мультфільмам і было прысвечана чарговае мультымедыйнае падарожжа з Васем Вясёлкіным “Мульты-пульты – цудоўная краіна”, якое адбылося 3 жніўня ў Дзіцячай бібліятэцы №6  імя М.Астроўскага. Дзеці і ўсе жадаючыя маглі даведацца як ствараюцца мультфільмы, аб дзейнасці кінастудыі Беларусьфільм, пазнаёміцца з сучаснымі мастакамі-мультыплікатарамі. Усім разам было  цікава паглядзець беларускія мультфільмы. Хочацца адзначыць, што на мерапрыемстве акрамя дзяцей прысутнічалы і дарослыя, якім таксама як і дзецям   прыемна  было  правесці  вольны  час у бібліятэцы.

Паглядзець беларускія мультфільмы з Васем Вясёлкіным могуць усе жадаючыя  кожны дзень у 12:00  аж да 18 жніўня.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля