З гісторыі пісьменства і кнігі

У дзень ведаў вучні 5 “А” класа  ГУА “СШ  №2 г. Бабруйска” даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра дзейнасць беларускіх асветнікаў і першадрукароў, а таксама з гісторыі айчыннага  кнігадрукавання. Першая частка урока прысвечана дзейнасці Е. Полацкай і К. Тураўскаму – першым асветнікам на Беларусі: жыццёвы шлях і  значэнне для Беларусі. Францыск Скарына і яго “Біблія руска” – першая друкаваная кніга ўсходніх славян. Этапы станаўлення: вучоба ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэце, перазд у Прагу, 1517 г. – выданне першай кнігі Бібліі з 25 надрукаваных, пераезд у Вільню  і дзейнасць друкара ў сталіцы ВКЛ. Духоўнае і свецкае ў дзейнасці Ф. Скарыны.

У другой часцы ўрока быў дадзены сціслы агляд стану сучаснага кнігадрукавання, ролі інфармацыі ў сучасным жыцці, на прыкладах паказана карысць кнігі і чытання. На заканчэнне ўрока дзеці адказвалі на пытанні па біяграфіі нашых асветнікаў, шукалі паралелі з сучаснасцю.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля