«

»

Сен 12 2017

Ад каменнай кнігі да электроннай

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага, у рамках цыкла літаратурных вандровак з Васем Вясёлкіным, адбылося мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання “Ад каменнай кнігі да электроннай”. Вучні 4 «Б» класа ДУА «СШ №9 г. Бабруйска» пазнаёміліся з гісторыяй кнігі і пісьменства, з беларускімі асветнікамі, а пасля адказалі на пытанні віктарыны. Таксама бібліятэкар расказала дзяцям пра рубрыку  часопіса «Вясёлка», якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і знаёміць з жыццём і творчасцю Францыска Скарыны на аснове твора Анатоля Клышкі «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга». Гэта рубрыка вызвала вялікую цікавасць сярод вучняў, якія ўзялі часопісы да хаты. Увазе прысутных была прадстаўлена бібліятэчная выстава “Слава кніжцы беларускай! Слава кніжным друкарам”, на якой акрамя папяровых кніг прадстаўлены і электронныя кнігі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля