Мудры, зямны, незабыўны…

20 верасня ў ДУК “Бабруйскі мастацкі музей” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мудры, зямны, незабыўны…”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння М. Танка ў рамках адкрыцця выставы “Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі”, створанай пры дапамозе Беларускага дзяржаўнага архіва і музея літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і сына паэта – Максіма Яўгенавіча Скурко. На мерапрыемстве, падрыхтаваным гарадской бібліятэкай імя А.С. Пушкіна, прысутнічалі навучэнцы 9 класаў ДУА “Гімназія №3 г. Бабруйска” і ДУА “СШ №9 г. Бабруйска”.

Удзельнікі мерапрыемства адкрылі для сябе Максіма Танка як паэта-бунтара, паэта-патрыёта, паэта-сатырыка, паэта-філосафа, паэта-наватар, а «па жыцці» надзвычай сціплага чалавека, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. На мерапрыемстве дэманстравалісь відэаматэрыялы “Паэтычная замалёўка  пра М.Танка”  і ўрывак з фільма С. Гайдука “Пясняр з нарачанскага краю”, якія дазволілі больш дэталёва пазнаёміцца з асобай паэта, раскрыць таямніцы яго творчага натхнення.

Смерць няўласна над паэтам, яго песні назаўсёды жывуць сярод людзей, кіруючы іх думы на дабро. Імя Максіма Танка і яго творчасць прайшлі выпрабаванне часам, прайшлі праз вернасць і набылі неўміручасць – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі мерапрыемства.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля