Кніжная спадчына Францыска Скарыны

23-24 кастрычніка ў ГБ № 8 імя Еўфрасінні Полацкай адбыліся чарговыя заняткі культурна-асветніцкага праекта “Кніжкіна гісторыя” пад назвай “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Вучні 4 “В” і 3 “Б” класаў даведаліся пра наватарства Скарыны ў галіне кнігадрукавання, пра адметнасці надрукаваных ім кніг, прадмовы і пасляслоўі, а таксама пра афармленне Скарынаўскіх кніг. Дзеці пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі друкаваных кніг Францыска Скарыны, якія ёсць у бібліятэцы. У другой частцы мерапрыемства пад час практычнага занятку вучні паспрабавалі зрабіць сваю ўласную пячатку і адбітак з яе, а потым размалявалі закладку з выявай герба Францыска Скарыны.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля