Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях

Ва ўсе часы адзенне адлюстроўвала жыццёвыя асновы і побыт грамадства, норавы і звычаі, традыцыі і культуру людзей. У ім занатоўваюцца характэрныя рысы эпохі, якой належыць адзенне. Традыцыйны касцюм адлюстроўвае эстэтычныя погляды, вераванні беларусаў, дае ўяўленне пра народныя рамёствы: ткацтва, вышыўку, саломапляценне і інш. З мэтай даць уяўленне пра нацыянальны касцюм беларусаў, яго значэнне і гісторыю ў ДБ №6 імя М. Астроўскага прайшоў урок беларускай культуры “Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях”, на які былі запрошаны вучні 5-х класаў ДУА “СШ №9 г. Бабруйска”. Школьнікі пазнаеміліся з жыццевым укладам сялянскай сям’і, прасачылі шлях ад льна да кашулі, паглядзелі электронную прэзентацыю “Беларускі народны касцюм”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля