«

»

Ноя 13 2017

Па дарозе ў Коласаў край

Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, у дзіцячай літаратуры. 2017 год праходзіць пад знакам 135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі Я. Коласа і Я. Купалы.

Літаратурнае падарожжа “Па дарозе ў Коласаў край”, прымеркаванае да дня нараджэння Якуба Коласа, прайшло ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для вучняў 4 “Б” класа ДУА “СШ №3 г. Бабруйска”. Бібліятэкар запрасіла юных чытачоў у падарожжа ў Коласаў край. Спачатку дзеці апынуліся ў родных мясцінах паэта, перад вачамі паўсталі цудоўныя краявіды роднай прыроды, партрэты родных людзей Я.Коласа. Прагучаў аповед аб сталых гадах паэта, аб яго творчым шляху. Затым была праведзена віктарына, дзякуючы якой дзеці яшчэ раз успомнілі важныя моманты з жыцця і творчасці Я.Коласа. Напрыканцы мерапрыемства адбылося гучнае чытанне яго апавядання “Школа”  “Чытаем Коласа разам” і абмеркаванне яго з вучнямі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля