Майстры беларускага слова

Мяне ў жывых не стане,
Сыду я ў небыццё.
Ды вечна будзе ранне,
І песні і жыццё.
Я. Колас
У 2017 годзе Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых песняроў беларускага народу, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова. У межах клуба “У солдата выходной” супрацоўнік гарадской бібліятэкі № 7 імя А.А. Шагенцукава правяла ў вайсковай частцы №5527 асобага спецыяльнага батальёна міліцыі літаратурную гасцёўню “Майстры беларускага слова”. У ходзе мерапрыемства вайскоўцы пазнаёміліся з біяграфіямі беларускіх класікаў, з іх творчымі шляхамі і пошукамі натхнення. Быў прагледжаны дакументальны фільм “Спадчына”, гучалі вершы і музычныя замалёўкі. Завершылась гасцёўня кніжным аглядам “Песняры беларускай зямлі”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля