«

»

Дек 01 2017

Кнігі і творцы

У ГБ № 8 імя Е. Полацкай адбыўся 9 культурна-асветніцкі занятак праекта  “Кніжкіна гісторыя” , які прайшоў пад назвай “Кнігі і творцы”.  Гэта быў незвычайны занятак, бо ў госці да ўдзельнікаў праекту, дзяцей  4 “А” і  4 “В” классаў прыйшла выдатная бабруйская паэтка Вера Дудко. Вера Паўлаўна – член літаратурнага аб’яднання “Вясна”, заснаванага беларускім пісьменнікам Міхасём Лыньковым, а таксама аўтар шасці паэтычных зборнікаў. Вера Паўлаўна распавяла дзецям пра сваё жыццё і творчую дзейнасць, прачытала цікавыя вершы са сваіх зборнікаў для дзяцей . Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, задавалі разнастайныя пытанні паэтцы і дарылі ёй свае апладысменты за цікавыя творы. Напрыканцы мерапрыемства  рабяты атрымалі ў падарунак маляўнічыя закладкі з вершамі на роднай беларускай мове.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля