«

»

Дек 20 2017

Завяршыўся культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”

У ГБ №8 імя Е. Полацкай завяршыўся культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”, апошні занятак называўся “Кнігі і творцы”. Гэта быў незвычайны занятак, бо ў госці да ўдзельнікаў праекту, дзяцей  3 “Б” і  3 “В” классаў прыйшла выдатная бабруйская паэтка Вера Дудко. Вера Паўлаўна – член літаратурнага аб’яднання “Вясна”, заснаванага беларускім пісьменнікам Міхасём Лыньковым, а таксама аўтар шасці паэтычных зборнікаў. Вера Паўлаўна распавяла дзецям пра сваё жыццё і творчую дзейнасць, прачытала цікавыя вершы са сваіх зборнікаў для дзяцей . Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, задавалі разнастайныя пытанні паэтцы і дарылі ёй свае апладысменты за цікавыя творы. А некалькі школьнікаў самі прачыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў.

Праект паспрыяў далучэнню дзяцей да бібліятэкі, роднай беларускай мовы, сусветнай і беларускай кніжнай культуры. І вельмі прыемна, што адказваць на пытанні ды проста вітацца з бібліятэкарамі школьнікі імкнуліся на роднай беларускай мове. Да таго ж многія ўдзельнікі праекту сталі чытачамі бібліятэкі і цяпер з задавальненнем прыходзяць за кніжкамі.

                                           

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля