«

»

Дек 21 2017

Апошняя сустрэча з часопісам “Вясёлка”

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага адбылася апошняя сустрэча з часопісам “Вясёлка” і з Васем  Вясёлкіным, галоўным героем гэтага часопіса. Мерапрыемства было прысвечана надыходзячым зімовым святам і зіме, якая гаспадарыць зараз за акном. Вучні 4 “Б” класа ДУА “СШ №9 г. Бабруйска” разам з Васем Вясёлкіным вандравалі па краінам свету і знаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года і Раства Хрыстова. На працягу мерапрыемства прысутныя віртуальна наведалі Германію, Францыю, Італію, Японію, Фінляндыю, ЗША, Велікабрытанію, Індыю і Беларусь. Дзеці чыталі вершы і дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных творах беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных зіме, якія былі надрукаваны на старонках часопіса “Вясёлка”. Таксама адказвалі на пытанні віктарын, гулялі ў розныя гульні, слухалі нацыянальныя навагоднія песні. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары разам з Васем Вясёлкіным падзякавалі хлопцаў і дзяўчынак, за ўдзел у рабоце праекта “Літаратурныя вандроўкі з Васем Вясёлкіным” і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дыплом і салодкія прызы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля