12 калядных святочных дзён

У ГБ №8 імя Е. Полацкай весела, ярка і па-святочнаму распачаў сваю працу ў новым 2018 годзе клуб “Беларускія традыцыі”. Для членаў клуба, чытачоў бібліятэкі, якія любяць сваю родную беларускую мову, культуру і традыцыі распрацаваны  цыкл гадзін беларускай культуры. Усе мерапрыемствы будуць праводзіцца сумесна з народным хорам ветэранаў працы «Бобруйские зори» УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”, мастацкі кіраўнік Любоў Анатольеўна Казлова. Удзельнікі гадзіны беларускай культуры “12 калядных святочных дзён” пазнаёміліся з асаблівасцямі і традыцыямі святкавання Калядаў на Беларусі. Даведаліся аб падрыхтоўцы і сустрэчы Каляд 6 студзеня, асаблівасцях “Шчодрай куцці” перад Старым Новым годам і трэццяй, “Вадапоснай Куцці”. Пад час мерапрыемства гучалі беларускія калядныя песні у выкананні народнага хора ветэранаў працы «Бобруйские зори», а таксама калядныя прыказкі, прымаўкі і загадкі. Мерапрыемства падаравала прысутным святочны, калядны настрой.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля