Вяселле і шчасце на адным кані едуць

У рамках праекта “Вяртанне да вытокаў” у ДБ №6 імя  М. Астроўскага была праведзена гадзіна беларускай культуры «Вяселле і шчасце на адным кані едуць», на якую былі запрошаны вучні выпускнога класа ДУА «СШ №9 г. Бабруйска». Яны зараз стаяць на парозе дарослага жыцця, пройдзе крыху часу, і многія з іх задумаюцца аб стварэнні ўласнай сям’і і важна, каб яны ведалі якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі. Шмат што з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. Прысутныя даведаліся, што беларускае вяселле – гэта цэлы спектакль, які складаўся з некалькіх этапаў: сватаўства, заручын, суборной суботы і г. д. Кожнае дзеянне суправаджалася песнямі, частушкамі і пэўнымі прыметамі і рытуаламі. З вялікай цікавасцю вучні даведаліся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі ручнікі і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля