В.І. Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускай драматургіі

4 лютага споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. Гэтай падзеі быў прысвечаны вечар-партрэт “В.І. Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускай драматургіі”, які адбыўся ў ЦДБ імя А.П.Гайдара для ўдзельнікаў гісторыка-краязнаўчага гуртка “Я – бабруйчанін”, вучняў 8 “Б” класа ДУА “СШ № 2 г. Бабруйска”. Вучні даведаліся, што Дунін-Марцінкевіч – наш зямляк, які нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці) у шляхецкай сям’і Яна Дуніна-Марцінкевіча і Марцыяны з роду Нядзведзкіх, што разам з пісьменніцкай дзейнасцю Дунін-Марцінкевіч актыўна займаўся  асветніцкай працай – арганізоўваў беларускія школы, збіраў фальклор, запісваў размоўную мову. У доме драматурга  збіралася  інтэлігенцыя, падчас гэтых сустрэч абмяркоўвалі стан беларускай культуры і літаратуры. Увазе вучняў быў прадстаўлены агляд літаратуры “Шляхамі асветніка і драматурга”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля