Зямля бацькоў – мая зямля

Якая яна, наша Радзіма? Гэта – золата ржаных палёў з блакітнымі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі і пушчы, якія напоўнены птушыным звонам, гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плескаюцца бабры і рыбы.

Мы нямала ведаем пра нашу родную Беларусь, хоць далёка не ўсе цудоўныя куткі нам давялося ўбачыць. А яшчэ ў кожнага з нас ёсць мілы сэрцу куток, дзе нарадзіўся і вырас – гэта малая Радзіма.

16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для  вучняў 5-х класаў ДУА “СШ №3 г.Бабруйска” адбылося краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля”. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі горада Бабруйска і нашай краіны, чароўнай прыгажосцю прыроды, гасціннасцю беларускіх людзей. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Хто ў хаце гаспадар” і “Чароўны куфэрак”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля