Развагі і думкі Максіма Гарэцкага”

У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць пісьменнік, які працуе больш на будучыню, чым на свой час. Менавіта такім пісьменнікам для беларусаў стаў М. Гарэцкі, бо ў сваіх творах вызначаў шматлікія накірункі развіцця мастацкай прозы. У ЦГБ імя М. Горкага адбыўся літаратурны партрэт “Развагі і думкі Максіма Гарэцкага”, прысвечаны 125 гадавіне з дня нараджэння. Вядучая мерапрыемства распавядала аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, аб выдатным кутку роднай Беларусі в. Малая Багацькаўка, дзе нарадзіўся і вырас Максім Гарэцкі. У былой бацькоўскай хаце, у 1993 годзе, быў адчынены літаратурны музей, які ўключае дзве залы – літаратурна-дакументальны і этнаграфічна-бытавы. Увазе прысутных была прадстаўлена электронная прэзентацыя прысвечаная пісьменніку, буктрэйлер па аповесці “Літоўскі хутарок”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля