З любоўю да роднага слова!

У ГБ №7 імя А.А. Шагенцукава адбыўся Дзень роднай мовы “З любоўю да роднага слова!” ў рамках якога прайшла літаратурная гадзіна “Мова народа – яго святыня”. Госцем літаратурнай гадзіны была Надзея Паўлаўна Акушка, старшыня Бабруйскага літаратурнага аб’яднання “Полоцкая ветвь”, якая з вялікай асалодай і натхненнем чытала свае вершы і актыўна вяла гутарку з васьмікласнікамі ДУА “СШ №19 г. Бабруйска”. Усіх чытачоў, наведаўшых бібліятэку ў гэты дзень, супрацоўнікі заклікалі гаварыць па-беларуску. Для наведвальнікаў абанемента дзейнічала выстава “Чытайце беларускае!”, дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў – як класікаў, так і сучаснікаў. Таксама да ўвагі чытачоў был прадстаўлены кніжны развал “Слова. Літара. Кніга”, дзе можна было знайсці значныя творы беларускіх класікаў і сучаснікаў, выдадзенных да падзей і юбілейных дат на сучасным этапе кнігадруку. У чытальнай зале працавала кніжная выстава “Дзень роднай мовы” на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы і яе развіццю. На працягу дня супрацоўнік бібліятэкі ў нацыянальным касцюме запрашала ўсіх жадаючых праглядзець відэаролікі і фільмы прысвечаныя Дню роднай мовы, а таксама паглядзець і паслухаць беларускія песні ў выкананні беларускіх гуртаў і спевакоў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля