Па-беларуску кажуць так..

У Міжнародны дзень роднай мовы ў ГБ №8 імя Е. Полацкай у межах клуба “Беларускія традыціі” адбылася гадзіна беларускай культуры “Па-беларуску кажуць так..”. Паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску завіталі чытачы бібліятэкі, спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”, паэтка, член бабруйскага аддзялення БЛС “Полацкая ветвь” Іна Мікалаеўна Шчаглова.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, росквітам і заняпадам, абмеркавалі сучаснае становішча роднай мовы. Спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” выконвалі беларускія народныя песні, прыпеўкі. Іна Мікалаеўна Шчаглова пранікнёна прачытала свае прыгожыя беларускамоўныя вершы, заахвоціўшы і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства прачытаць творы беларускіх класікаў па-беларуску. Цікава і з захапленнем прайшлі віктарыны “Да роднай мовы крок зрабі”, “Назаві па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Святло роднай мовы” і пакінулі свае самыя любімыя беларускія словы на бібліятэчным квілце “Фарбы роднай мовы”.У падарунак усе атрымалі незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля