Мову родную, край свой любіце!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які накіраваны на абарону знікаючых моў. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, лягендах, паданнях, прыказках, казках, у творах мастацкай літаратуры. Выхаванню ў падрастаючага пакалення паважлівых адносін да роднай мовы  было накіравана правядзенне ў ЦДБ імя А.П.Гайдара казачна-літаратурнай гадзіны “Мову родную, край свой любіце!” для вучняў 3 “А” класа ДУА “СШ №2 г. Бабруйска”. Увазе школьнікаў была прадстаўлена прэзентацыя “Тут спрадвеку гучыць мая мова…”, відэахвілінка “Скарына – беларускі супергерой”. З цікавасцю дзеці праслухалі відэазапіс верша П.Панчанкі “Родная мова” у выкананні чытачоў бібліятэкі, а потым прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях. Завяршылася мерапрыемства праглядам беларускай народнай казкі “Як Сцёпка з панам гаварыў” у выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля