Родная мова, цудоўная мова

У рамках тыдня беларускай мовы «Дзіўная родная мова» у гарадской бібліятэцы №16 адбыўся дзень роднай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні  5-х класаў ДУА “СШ №28 г. Бабруйска” былі запрошаны на віртуальнае падарожжа ў беларускую мову “Родная мова, цудоўная мова”. Яны даведаліся з чаго калісьці пачыналася мова, як развівалася. А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змаглі ў гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з навінкамі беларускамоўнай літаратуры, што выклікала ў іх сапраўдную цікавасць: большасць с прадстаўленых кніг былі выдадзены.

У гэты ж дзень вучні 9 “Д” класа ДУА “СШ №28 г. Бабруйска” прынялі ўдзел у правядзенні электроннай віктарыны-гульні “Таямніцы беларускіх слоў”.  Адказваючы на пытанні вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю.

Таксама на працягу дня супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі ўсім  размаўляць на беларускай мове. Галоўнае – не саромецца недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сення размаўляеш на “трасянцы”, заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста пасбраваць адзін раз у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі размаўляць па-беларуску. І тады наша родная мова не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля