Адчыні таямніцы роднага краю

Што такое малая радзіма? У лёсе кожнага чалавека яна шматаблічная. Для многіх з нас — гэта вёска, пасёлак ці горад, дзе першым словам навучыла маці, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, дзе зрабіў свае крокі ў самастойнае жыццё. Малая радзіма — гэта кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою, той куточак, куды заўсёды хочацца вяртацца, для якога хочацца зрабіць шэраг карысных спраў.

А  яшчэ першае, з чаго пачынаецца радзіма для кожнага чалавека – гэта яго сям’я, гэта значыць самыя дарагія і блізкія людзі, а таксама яго продкі.  З мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў, любові да роднага краю, а  таксама да Году малой радзімы, у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для вучняў 10-11-х класаў ДУА “Школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху г. Бабруйска” адбылося фальклорнае  падарожжа “Адчыні таямніцы роднага краю”. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся з кутком “Сялянская хатка”, які працуе ў бібліятэцы, укладам жыцця нашых продкаў, роллю рушніка, які з’яўляецца адным з сімвалаў Беларусі  і г. д. Прысутнічыя з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Хто ў хаце гаспадар” і “Чароўны куфэрак”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля