Вандроўка па роднаму гораду

У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 4-х класаў ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” прайшоў чарговы занятак пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Вандроўка па роднаму гораду”. 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, таму гэты занятак быў прысвечаны роднаму гораду Бабруйску. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па Бабруйску, даведаліся пра гісторыю горада і Бабруйскай крэпасці, пазнаёміліся з архітэктурнымі славутасцямі і помнікамі прыроды Бабруйска. На праканцы мерапрыемства дзеці разгадалі шыфраграму “Вуліцы Бабруйска” і пазнаёміліся з выставай “Бабруйск – мая малая радзіма”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля