Пысінскія чытанні “Літаратурныя постаці Магілеўшчыны”

VIII Пысінскія чытанні “Літаратурныя Постаці Магілеўшчыны” адбыліся ва УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» з удзелам ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, выкладчыкаў, навучэнцаў ВНУ, якія прадставілі свае даклады, прысвечаныя творчасці вядомых людзей беларускай зямлі. Дырэктар УК “ЦБС г. Бабруйска” Стэльмак В.У. і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя М. Горкага Нікіціна В.В. таксама наведалі канферэнцыю, дзе быў прадстаўлены даклад “Дунін-Марцінкевіч. Слова пра земляка”. Выступ выклікаў вялікую цікавасць, таму што ён з’яўляецца актуальным у 2018 годзе, абвешчаным у Рэспубліцы Беларусь Годам малой радзімы. Сёння, як ніколі раней, становіцца важным вывучэнне роднага краю, выхаванне любові да родных мясцін, гонару за той маленькі лапік зямлі, дзе з’явіўся на свет. Увагу наведвальнікаў прыцягваў куфэрак з пажаданнямі, у якім былі размешчаны радкі з твораў ад знакамітага земляка В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Кожны з прысутных мог атрымаць гэтае пажаданне.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля