У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 4 «В» класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” прайшоў чацьвёрты занятак пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Таямніцы Белавежскай пушчы”. На гэтым занятку дзеці зрабілі віртуальнае падарожжа па Брэсцкай вобласці, завіталі ў абласны горад Брэст, пабывалі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць”, пабачылі знакамітую Камянецкую вежу, пазнаёміліся з унікальным раслінным і жывёльным светам Белавежскай пушчы, а таксама апынуліся ў памесці беларускага Дзеда Мароза. На прыканцы мерапрыемства дзеці разгадалі філворд, адшукваючы гарады Брэсцкай вобласці і пазнаёміліся з цікавымі кнігамі пра вобласць.
Апр 23 2018
Свежие комментарии