Шляхціч з Бабруйшчыны

Шляхціч з Бабруйшчыны : / Метадычныя рэкамендацыі па прапагандзе жыцця і творчасці В. І. Дуніна-Марцінкевіча / Установа культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска», [складальнік В. В. Нікіціна; дызайн І. У. Кондзік ; рэдактар В. У. Стэльмак ; адказны за выпуск В. У. Стэльмак]. – Бабруйск : Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, 2018. – 32 с.

Чаму так склалася, што большасць жыхароў Беларусі лепш ведаюць біяграфіі расійскіх ці замежных пісьменнікаў, чым пра сваіх родных? Вельмі часта мы практычна нічога не ведаем пра жыццё тых людзей, якія стваралі беларускую літаратуру. Асабліва актуальным з’яўляецца гэтае пытанне ў 2018 годзе, абвешчаным у Рэспубліцы Беларусь Годам малой радзімы. Сёння, як ніколі раней, становіцца важным вывучэнне роднага краю, выхаванне любові да родных мясцін, гонару за той маленькі лапік зямлі, дзе з’явіўся на свет.
Мы, бабруйчане, ганарымся тым, што менавіта на нашай бабруйскай зямлі нарадзіўся вядомы беларускі драматург Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч. Супрацоўнікі УК “ЦБС г. Бабруйска” ўважліва і з любоўю вывучаюць жыццё і творчасць свайго земляка. Гэтая праца пачалася ў 2007 годзе падчас падрыхтоўкі экспазіцыі “Хвала Вам, землякі, чэсць нашай Беларусі” для прыняцця ўдзелу ў святкаванні Дня беларускага пісьменства і друку ў Шклове. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая праца. А сам удзел у святочных мерапрыемствах пакінуў незабыўнае ўражанне і жаданне працягваць вывучэнне творчасці беларускага дудара яшчэ больш уважліва і падрабязна. Дарэчы, экспазіцыю наведала шмат людзей з розных гарадоў і краін. “Вы ўпрыгожылі Свята Беларускага пісьменства. Дзякуй вам за творчую працу на карысць нашай Белай Русі!!!”, – такія ўражанні пакінуў ў кнізе водгукаў тагачасны міністр культуры Рэспублікі Беларусь У. Ф. Матвейчук.
Гэта быў толькі пачатак. Бібліятэкі УК “ЦБС г. Бабруйска” заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні ўсіх урачыстых гарадскіх мерапрыемстваў, прысвечаных Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і заўсёды прыўносяць нешта новае і запамінальнае.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля