Адчыні таямніцы роднага краю

Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ – бадай, самая галоўная наша задача.

Пазнаёміцца з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрыць заслону яе славутай гісторыі, традыцый змаглі дзеці з лагеру “Крыніца” ДУА “ЦДАДіМ “Росквіт” г. Бабруйска”, якія наведалі дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага. Вучні адправіліся ў фальклорнае падарожжа “Адчыні таямніцы роднага краю”.

Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з кутком “Сялянская хатка”, які працуе ў бібліятэцы, укладам жыцця нашых продкаў, з беларускім нацыянальным адзеннем, роллю рушніка, які з’яўляецца адным з сімвалаў Беларусі, і г. д. Прысутнічыя з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Хто ў хаце гаспадар” і “Чароўны куфэрак”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля