Гісторыя беларускай кніжнасці

Сёлета споўнілася 400 год як выйшла ў свет арыгінальнае выданне “Буквара” – «Букварь языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение» у друкарні Віленскага Святадухава брацтва ў Еўі. Гэта адбылося  24 ліпеня 1618 г.

Мерапрыемствы па святкаванню 400-годдзя беларускага “Буквара” ідуць ужо з пачатку года. У НББ адбыліся выстаўкі, якія прадэманстравалі 400-гадовую гісторыю буквароў, расказалі аб букварах народаў свету, было выдадзена факсімільнае выданне “Буквара” і прадстаўлена на Дні беларускага пісьменства і друку у г. Іванава Брэсцкай вобласці.

У ГБ №8 імя Е. Полацкай адбыліся штогадовыя еўфрасіннеўскія чытанні “Гісторыя беларускай кніжнасці”, прысвечаныя 400-годдзю беларускага “Буквара”. Для прысутных на мерапрыемстве чытачоў бібліятэкі і бібліятэкараў горада Громава Людміла Васільеўна, бібліятэкар Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Свята-Георгіеўскім храме, раскрыла значнасць праваслаўнай кнігі, яе ролю ў выхаванні духоўных каштоўнасцей, парэкамендавала цікавыя кнігі з фонду бібліятэкі.

Лопарава Людміла Міхайлаўна, метадыст Дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Вучэбна-метадычны кабінет г. Бабруйска”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова выступіла з дакладам – “Першыя беларускія буквары – выхавальнікі чалавечых душ”. Людміла Міхайлаўна цікава асвяціла гісторыю з’яўлення першых буквароў, расказала аб беларускіх асветніках, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага кнігадрукавання. Асаблівую ўвагу ўдзяліла арыгінальнаму выданню «Букварь языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение» 1618 года і выданню «Букварь языка славенского» 1767 года, факсімільнае выданне якога знаходзіцца ў ГБ №8 імя Е. Полацкай.

Напрыканцы мерапрыемства прысутныя адзначылі, што багатая кніжная спадчына, якую пакінулі нам продкі, стала падмуркам для фарміравання кніжнай культуры сучаснай Беларусі і пазнаёміліся з інтэрактыўнай выстаўкай факсімільных выданняў “Сувязь часоў. Сувязь пакаленняў”.

No photos

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля