Паклон удзячных нашчадкаў

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай у межах мерапрыемстваў, якія прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння першага  беларускага класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прайшоў літаратурны навігатар “Паклон удзячных нашчадкаў”. У ім прынялі ўдзел юныя краязнаўцы ДУА “Цэнтр турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, а таксама  чытачы бібліятэкі рознага ўзросту.

Ля выстаўкі-постэр “Ён першы сеяў зярняты…” і выстаўкі-вернісажа “Першы беларускі класік – мой зямляк” удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асобай і творчасцю першага беларускага прафесійнага літаратара, класіка беларускай літаратуры. Рознабаковая дзейнасць слыннага сына Беларусі зацікавіла слухачоў: яны з захапленнем слухалі пра вершы і п’есы, спектаклі таленавітага пісьменніка, якія ў розныя гады ставіліся на сцэне беларускіх тэатраў. Даведаліся, што наш тэатр носіць яго імя, а таксама дазналіся, што ў Бабруйску ёсць іншыя мясціны, звязаныя ці адзначаныя імем В. Дуніна-Марцінкевіча.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з віртуальным праектам аддзела бібліятэчнага маркетынгу УК “ЦБС г. Бабруйска” “Я, выхаванец Бабруйскага павета…”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля