Кніжны востраў у лабірынце ведаў

Для знаёмства, вывучэння і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі сярод юных чытачоў, у гарадской бібліятэцы № 8 ім. Е. Полацкай зноў распачаў сваю работу культурна-асветніцкі праект «Кніжкіна гісторыя».

Для вучняў 3 «А» класа ДУА «СШ № 18 г. Бабруйска» адбыўся першы занятак на беларускай мове пад назвай «Кніжны востраў у лабірынце ведаў». Дзеці зрабілі вандроўку ў мінулае бібліятэк, пазнаёміліся са знакамітымі бібліятэкамі Старажытнага Усходу, Антычнасці, Сярэднявечча, бібліятэкай Полацкага княства, а таксама самай галоўнай бібліятэкай нашай краіны – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі рабятам творчыя заданні і гульні. Дзеці разгадалі віктарыну «Назаві па-беларуску», знайшлі дарогу ў лабірынце «Шлях чытачоў да бібліятэкі», пагулялі ў гульню «Бібліятэкар і чытач». Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі «Памяткі юнага чытача».

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля