Падарожжа з кніжкай беларускай

З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі 27 верасня ў ГБ №16 для ДУА “Яслі-сада №70 г. Бабруйска” прайшла гульня “Падарожжа з кніжкай беларускай”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з беларускай дзіцячай літаратурай. Сучасныя аўтары на цудоўнай беларускай мове з гумарам і тактам дапамагаюць дзецям самастойна спасцігаць навакольны свет. Яны вучаць назіральнасці, любові да прыроды, сям’і і роднай зямлі, стараннасці і акуратнасці, ветлівасці і дабрыні. Разам з героямі кніг дзеці адправіліся у незвычайнае падарожжа. Яны пабывалі ў розных кутках нашай краіны, даведаліся шмат цікавостак аб роднай прыродзе. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях: “Пазнай казку”, “Казачны перапалох”, “Чароўныя хаткі”, “Птушкі на старонках” і іншыя У канцы мерапрыемства яны паглядзелі мультфільм на беларускай мове “Піліпка”, а таксама з задавальненнем разглядалі кнігі беларускіх аўтараў: У. Ягоўдзіка, Аляксея Якімовіча, Міколы Чарняўскага , І Муравейкі, Н. Бучынскай і. г.д.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля