«

»

Окт 10 2018

Дала мне маці родную мову

 

Магчыма – гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…

Родная мова… прыгожая і непаўторная, мілагучая і напеўная… Нашы дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як родная сярод іншых моў свету. І наша задача – не даць загінуць нашай непаўторнай і пявучай мове.

10 кастрычніка гарацкой бібліятэкай №4 ім.Б.М.Мікуліча для вучняў группы падоўжанага дня  ДУА «СШ№ 31 г.Бабруйска» прайшла вечарына «Дала мне маці родную мову». Супрацоўнік  бібліятэкі рассказала не толькі пра нашу цудоўную краіну, яе сімволіку, але яшчэ і пра яе гісторыю, прыроду роднага края. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове. На вечарыне гучалі вершы на беларускай мове, якія краналі сваей цеплыней і шчырасцю кожнага. Дзеці пазнаеміліся з беларускімі гульнямі і адказалі на пытанні віктарыны. А самым цікавым для дзяцей быў «Кошык літаратурных прысмакаў», дзе кожны ўдзельнік  мерапрыемства, дзякуючы кнігам на беларускай мове, пашырыў свае веды аб скарбах Радзімы. І усе разам  зачыталі 6 пажаданняў для чаго трэба размаўляць на беларускай мове.

 

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля