Святы Пакроў зямельку засцілае

У ГБ №8 імя Е. Полацкай у межах клуба “Беларускія традыцыі” адбылася гадзіна беларускай культуры “Святы Пакроў зямельку засцілае” прысвечаная святу Пакровы Божай Маці і Дню маці.

На мерапрыемства завіталі чытачы бібліятэкі і спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення свята Пакровы, яго хрысціянскімі і народнымі традыцыямі, абрадавай паэзіяй, пакроўскімі звычаямі і рытуаламі. Асаблівая ўвага на мерапрыемстве была ўдзелена Дню маці. Прысутныя матулі атрымалі віншаванні са святам і паслухалі святочны канцэрт падрыхтаваны для іх спевакамі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори”.

 Са святам, любыя матулі!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля