Вяселле і шчасце на адным кані едуць

Нашы продкі зазвычай ладзілі вяселле ўвосень. Ураджай з поля сабраны, а свойская жывёла ды птушка за лета добра адкормлены. Значыць — вясельны стол будзе багатым. Прайшлі Пакровы, а калядны пост яшчэ не настаў. Таму весяліцца можна — хоць некалькі дзён.

Вяселле ў традыцыйным стылі (ці хаця б з яго элементамі) — сёння рэч досыць модная. Усё больш маладых людзей імкнецца пабрацца шлюбам не толькі «па правілах», але і згодна з традыцыямі нашых продкаў. Пазнаёміцца з традыцыямі народнага вяселля, дазнацца аб тым, что такое заручыны, суборная суббота, пасад и пасаг, змаглі вучні 8 “А” класа ДУА “СШ №9 г. Бабруйска”, якія завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на час беларускай культуры “Вяселле і шчасце на адным кані едуць”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля