Гісторыя літар

У ГБ № 8 ім. Е. Полацкай для вучняў 3 “А” класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” адбыўся другі занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя” пад назвай “Гісторыя літар”. Дзеці даведаліся пра пісьмо першабытных людзей – “піктаграфію”, першы фінікійскі алфавіт, стваральнікаў славянскага алфавіту братоў Кірыла і Мяфодзія, а таксама пра адметнасці беларускага алфавіта. Дзеці паслухалі цікавую казку Р.Кіплінга “Як быў напісаны першы ліст”.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі рабятам творчыя заданні і гульні. Дзеці складвалі сказы па малюнках, пагулялі ў віктарыну “Згубленныя літары”, а напрыканцы мерапрыемства склалі словы, выкарыстоўваючы літары старажытнага фінікійскага алфавіту.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля