Свая хата гасцямі багата

18 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага адбыўся экскурс у мінулае “Свая хата гасцямі багата”. Гасцямі  кутка “Сялянская хата”, які створаны пры бібліятэцы, сталі вучні 5 “А” класа ДУА “СШ № 9 г. Бабруйска”. Дзеці даведаліся, што ў старажытныя часы асобая ўвага надавалася выбару месца для пабудовы сялянскай хаты. Кожная хата стварала асобы мікраклімат, настрой душы і сведчыла не толькі  аб матэрыяльным, але і духоўным ладу жыцця чалавека. Шмат цікавага дзеці пазналі аб рэчах хатняга ўжытку  і старажытных прыладах працы. Кожны жадаючы змог патаўчы паветра ў маслабойцы, папрасці кудзелю пры дапамозе самапрадкі, намалоць мукі драўлянымі жорнамі. З вялікім захапленнем  хлапчукі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе “Хто у хаце гаспадар?”, дзе ім патрэбна было прымерыць сапраўдныя лазовыя лапці і пакачаць качолкамі ільняныя ручнікі. Духмяным караваем пачаставалі маладыя гаспадары ўсіх прысутных гасцей. Добрыя ўражанні і вяселы настрой панеслі дзеці з  бібліятэкі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля